Поздравляем с победой!

02.06.2023

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 92 навучэнцы 1 - 10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г.Жодзіна. Яны прыслалі на конкурс свае відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.
Па выніках конкурсу адным з пераможцаў у сваёй узроставай катэгорыі (5 - 6 класы) стаў навучэнец сярэдняй школы № 2 г.п.Гарадзея Сямён Паўловіч. Хлопчык прачытаў твор Ганны Ліпчанскай "Дамавік". За сваё выступленне Сямён атрымаў дыплом 3-й ступені. Віншуем Сямёна!